Новости строительства

На месцы будаўніцтва гатэля "Пекін" знайшлі чатыры мяхі костак

07.05.2013 г.

Яны нагадваюць чалавечыя парэшткі, паводле папярэдняй экспертызы, узрост знаходкі складае каля 50 год.

Экаактывістка "Зялёнай сеткі" Людміла Гайкоўская, якая ўваходзіць у ініцыятыўную групу па абароне парка 40-годдзя Кастрычніка, паведаміла "НН", што нядаўна на месцы будаўніцтва гатэля "Пекін" былі знойдзены чалавечыя косткі.

"Косткі адкапаў экскаватар. Большасць іх была ў першым каўшы з зямлёю, рэштку зачарпнуў за другі раз. Костак набралося некалькі мяхоў. Факт знаходкі зарэгістравала ўпраўленне крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС, справай займаецца Следчы камітэт. Цяпер будзем намагацца атрымаць больш інфармацыі пра гэты выпадак", — паведаміла яна.

У Ленінскім РУУС не пракаментавалі здарэнне, факт страшнай знаходкі пацвердзіў Следчы камітэт.

"Насамрэч, 30 красавіка ў парку 40-годдзя Кастрычніка ў часе правядзення будаўнічых працаў было адкапана чатыры мяхі фрагментаў костак. Па гэтым факце зараз праводзіцца праверка, — удакладніў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў. — Фрагменты нагадваюць чалавечыя парэшткі. Паводзе папярэдне праведзенай экспертызы было ўстаноўлена, што даўніна захавання складае не менш за 50 гадоў, аднак больш дакладная дата будзе ўстаноўлена экспертамі пазней".

Герасімаў адзначыў, што прыпыняць будаўніцтва з-за знаходкі не мае сэнсу — Следчы камітэт пакуль не бачыць нічога крымінальнага.
Да таго ж, паводле Герасімава, косткі залягалі на ўзроўні грунтовых водаў, і больш маштабныя раскопкі могуць быць небяспечныя для работнікаў праз няўстойлівасць глебы.

Источник: TUT.BY



Предыдущая новость
07.05.13 Беларусь переходит к массовому строительству арендного жилья: "но мы не собираемся разбрасываться бюджетными квадратными метрами"

Следующая новость
08.05.13 Лукашенко определил условия госзаказа на строительство жилья для льготников



Смотри также: Все новости >>
Подписаться на рассылку новостей портала >>

Рейтинг@Mail.ru

наверх